Для помніка “Пагоня на Грунвальд” знайшлі новае месца
Хадзіць па ёй пакуль забаронена, аднак мясцовыя жыхары ўжо ёю карыстаюцца.
На жаль, з’езда для дзіцячых ды інвалідных вазочкаў, мы не заўважылі. Можа і будуць. Будоўля яшчэ ідзе.
А вось для помніка “Пагоня на Грунвальд”, які месціўся каля самой агароджы Каложскай царквы, знойдзена іншае месца. На мой погляд, больш прывабнае і правільнае.
Яго перанеслі ў цэнтр імправізаванай круглай плошчы. І зараз ён з’яўляецца цэнтральнай яе часткай.
Мінакі здзіўляюцца:
– Цікава, што помнік пакінулі. У наш – та час.
Такія сёння каментары не здзіўляюць, бо сярэднявечаная гісторыя ўспрымаецца зараз вельмі своеасабліва.
Аднак помнік гэты – вялікая веха нашай сучаснасці, якая ўжо таксама стала гісторыяй.
Ужо колькі год запар гарадзенская дэмакратычная грамадскасць каля гэтага месца штогод ушаноўвае памяць продкаў, айчынных герояў.
Традыцыя была закладзена сябрамі культурна-гістарычнага клуба “Паходня”.
Пазней яе працягнулі сябры БНФ, Маладога фронту, Руху “За свабоду”, іншых грамадскіх арганізацыяў і дэмакратычных партыяў.
Паводле легенды, сярэднявечныя ваяры выпраўляліся ў паход ад храмаў.
Лічыцца, што і князь Вітаўт таксама ад царквы ў Горадні вывеў свае харугвы на вайну 1409–1411 гадоў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай з аднога боку і Тэўтонскім ордэнам з другога.
Фота аўтара