Гарадзенцы заплацілі махлярам па 6 мільёнаў за неіснуючы “Лексус”

|

Невядомыя пад выглядам аператараў рэкламнай гульні прапанавалі даверлівым гарадзенцам прыбыць у Маскву для атрымання аўтамабіляў.

“Шчаслівым уладальнікам” дарагіх машын ехаць у сталіцу суседняй краіны было нязручна, таму яны пагадзіліся на грашовую кампенсацыю “выйгрыша” ў суме 3 мільёнаў расійскіх рублёў. У гэтым выпадку яны павінны былі пералічыць камісію ў памеры 6,1 мільёна беларускіх рублёў на рахунак аднаго з расійскіх банкаў.

 

Пасля гэтага ні пра грошы, ні пра машыну яны больш не чулі, а расійскі нумар тэлефона больш не адказваў.

 

Падобная схема выкарыстоўваецца махлярамі не першы год, але дагэтуль знаходзяцца грамадзяне, якія добраахвотна пералічваюць вялікія сумы грошай на невядомыя рахункі.

 

Кастрычніцкі раённы аддзел Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачаў крымінальную справу па ч.2 арт.209 КК Беларусі (махлярства).

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://articles.businessinsider.com