13 лідчукоў захварэлі на клешчавы энцэфаліт пасля ўжывання малака
На сёння ўсе захварэлыя лідчукі ( сярод іх чацьвёра дзяцей) у лёгкім ці сярэднім стане знаходзяцца ў інфекцыйным аддзяленні мясцовай бальніцы.
Гаспадары вінаватых у распаўсюджванні інфекцыі коз утрымлівалі іх за горадам.
Жывёлы не былі зарэгістраваныя ў ветэрынарнай лякарні, а таму і прышчэпак ад энцэфаліту не атрымлівалі. Козы заразіліся ад укуса кляшча, аднак на самаадчуванне жывёл гэта ніяк не паўплывала. Пацярпелі людзі, якія ўжывалі сырое малако хворых жывёл.
Клешчавы энцэфаліт пачынаецца з павышэння тэмпературы, моцнага галаўнога болю, агульнай стомленасці, санлівасці, знікае апетыт.
Масавае інфіцыраванне людзей клешчавым энцэфалітам у Лідзе адзначанае ўпершыню за 10 гадоў.
Паводле http://www.ctv.by
Здымак http://shans-online.com