У Гродна вярнуўся Ўладзімір Шарко

|

У складзе той дружыны, прэзідэнтам якой быў вядомы зараз палітык Аляксандр Мілінкевіч, гулялі тады таксама такія вядомыя баскетбалісты, як Андрэй Васілеўка (цяперашні трэнер “Гродна-93”), Юры Качан, Аляксей Альшэўскі, Павал Грыгор’еў.

 

Апошнія гады сваёй кар’еры Шарко правёў у складзе “Мінска-2006”, разам з якім выйграваў усе апошнія чэмпіянату краіны. У апошнім сезоне Ўладзімір ужо не быў “жалезным” гульцом стартавай пяцёркі мінскага клуба, але ў Гродне мае ўсе шансы зноў стаць адным з лідэраў каманды.

 

На здымку: Уладзімір Шарко святкуе перамогу ў фінале чэмпіянату Беларусі 2012 г. над “Гродна-93”

 

Фота: www.pressball.by