Тры аварыі запар здарыліся ў тумане на трасе Мінск-Гродна
Спачатку кіроўца “БМВ” выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з “Хондай”.
Убачыўшы разбітыя машыны, кіроўца мукавозу “МАЗ” спыніўся, і ў яго ўрэзаўся аўтацягнік “Сканія”.
Наступнае ДТЗ здзейсніў кіроўца “УАЗу”, які вёз на аб’ект працоўных. Ён заўважыў пазначанае месца здарэння, знак аварыйнага прыпынку, машыны, людзей каля іх, разгубіўся і … ўрэзаўся ў “Хонду”.
Адкінутая ўправа “Хонда” збіла з ног фельчара хуткай дапамогі і ледзьве не наскочыла на траўмаванага ў ДТЗ чалавека, што ляжаў на асфальце.
Паводле http://gaigrodno.by