Да перамогі не хапіла 42 секунды
Сустрэча, якая праходзіла 22 жніўня ў гарадзенскім Лядовым палацы, пачалася для гарадзенцаў проста цудоўна.
Ужо да 7-й хвіліны гаспадары вялі з лікам 2-0 (галы на рахунку Аляксандра Маляўкі і Андрэя Макрова).
У трэцім перыядзе, аднак, госці лік параўнялі. Прэ гэтым другую шайбу Дзмітрыеў закінуў да 42 секунды да канца сустрэчы.
У серыі буллітаў, якая ўжо анічога не вырашала (гарадзенцаў задавальняла толькі “чыстая” перамога), перамогу вырваў “Гомель”.
Такім чынам у фінале Кубка краіны згуляюць “Гомель” і жлобінскі “Металург”.
А ўжо 5 верасня распачнецца новы чэмпіянат Беларусі. Хакеісты “Нёмана” у гэты дзень згуляюць з чэмпіёнамі краіны – жлобінскім “Металургам”.
Фота hcneman.by