Губарэвіч і Чалы прадставілі гарадзенцам “Народную праграму”

|

“Напрацоўкі нашай “Народнай праграмы” можна выкарыстаць у сувязі з набліжаючымі выбарамі ў палату прдстаўнікоў, – кажа Юрась Губарэвіч. – Што мы здолелі зрабіць, і што можам прапанаваць людзям, якія будуць  бліжэйшы месяц працаваць у якасці кандыдатаў у дэпутаты”.

 

Ідэя стварэння “Народнай праграмы” паўстала ў 2010-ым годзе напярэдадні выбараў. Эксперты Беларусі вынеслі свае прапановы на шырокае грамадскае абмеркаванне, каб атрымаць водгук і ацэнку того, што яны прапануюць.

На сайце prahrama.by можна адкаментаваць і задаць пытанні эксперту, а для тых, хто не сядзіць у інтэрнэце, праводзяцца круглыя сталы.

 

Юры Губарэвіч: “Уся гэтая праца вылілася ў брашурку. Папярэдняя дамова ў нас ёсць з 50-цю кандыдатамі. Магчыма гэтая лічба павялічыцца, бо мы збіраемся выходзіць на большую колькасць незалежных кандыдатаў”.

 

Сяргей Чалы каля 40 хвілін распавядаў пра ўсе хібы беларускай эканомікі, пра тое, што нас чакае ў бліжэйшыя гады, пра магчымыя рызыкі.