Другая запар параза “Нёмана”

|

Пасля паразы “Нёмана” 0-6 у Барысаве ад тамтэйшага БАТЭ гарадзенскія заўзятары чакалі ад каманды толькі перамогі.

Гаспадары, аднак, паказалі вельмі бляклую гульню.

За два таймы для брамы гасцей узнікла толькі пара вострых момантаў (у адным з іх Дзмітрый Кавалёнак накіраваў галавой мяч у перакладзіну).

Дынамаўцы ж неаднаразова ладзілі вострыя контратакі. Пара берасцейскіх нападнікаў Васілюк-Мазалеўскі шмат разоў ставіла ў тупік гарадзенскую абарону, якая ўрэшце рэшт дазволіла першаму замкнуць прастрэл з фланга.

Ішла 73-я хвіліна. Стадыён пачаў імкліва пусцець…

16 траўня “Нёман” прыме на сваім полі “Віцебск”.

На здымку: Нёманцам пара паклапаціцца пра свой гонар.

Фота: fcneman.com