Хто вылучаецца ў дэпутаты па Гродна?

|

Спісы кандыдатаў у дэпутаты з’явіліся пасля паседжанняў акруговых выбарчых камісій.

 

Па акрузе № 49 зарэгістраваныя чатыры кандыдаты: прадстаўнік Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Віктар Міхальчык, Ліберальна-Дэмакратычнай партыі Беларусі (ЛДПБ) – Алег Карповіч, актывіст кампаніі “Гавары праўду” Дзмітры Бандарчук і галоўная рэдактарка “Гродзенскай праўды” Алена Бераснева.

 

Сітуацыю па гэтай акрузе каментуе Дзмітры Бандарчук:

 

“Заўтра пад час запісу на тэлебачанні я прапаную ўсім удзельнікам напісаць заяву на правядзенне тэледэбатаў. Калі усе адмовяць – гэта будзе першай спробай наладзіць дыялог…. Міхальчык ужо адмовіўся ад 5 хв на ТБ – і сэнс яго удзелу у выбарах мне пакуль не зразумелы…”


Па 50-й Гродзенскай акрузе зарэгістравалі таксама ўсіх чатырох вылучэнцаў: прадстаўніка Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, ЛДПБ – Аляксандра Мікалуту, “Справядлівага свету” – Паўла Станеўскага, а таксама Васіля Міхно, дырэктара коледжу бытавога абслугоўвання насельніцтва.

 

Па трэцяй гарадзенскай акрузе №51 кандыдатамі зарэгістраваныя вылучэнец АГП Юрый Істомін, прадстаўнік “Справядлівага свету” Алег Каратаеў і галоўны лекар Гарадзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтру Віктар Лісковіч.

 

Прадстаўнік ЛДПБ не зарэгістраваны за памылкі пры запаўненні дэкларацыі.

 

А графа Прушынскага, што збіраў подпісы па Ваўкавышчыне, таксама не зарэгістравалі за тое, што колькасць несапраўдных подпісаў ў яго падтрымку перавысіла 15%.