На мяжы раздаюць мапы Беластока з рэкламай незалежных СМІ

|

Мапы знаходзяцца на стэлажах, што стяць з боку “адстойніка” для тых, хто афармляе фактуру VAT. На мапе рэклама СМІ: Радыё Рацыя, Белсат – па-беларуску. Побач з імі рэклама самых вялікіх крамаў Беластока, але на расейскай мове.

 

Дзіўным з’яўляецца тое, што мапы раздаюць не на ўездзе на тэрыторыю Польшчы, а на выездзе з яе. Не выключана, што ў час навігатараў і кампутарызацыі гэтыя мапы таксама будуць актуальнымі і патрэбнымі.