У горадзе адбылося паляванне на лася

Імправізаванае паляванне на лася ў Гродне працягвалася некалькі гадзін. Больш за 10 стрэлаў са снатворным і жывёлу ўдалося ўсыпіць.

 

Прадстаўнік інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя Яўген Ашаеў, каментуе гэты выпадак так:

– Хутчэй за ўсё лось прыйшоў у горад па чыгуначным шляху. Зараз у навакольных лясах вельмі шмат ласёў і дзікоў…Супрацоўнікі МНС пагрузілі жывёлу на аўтакар і ён будзе дастаўлены ў гарадзенскі заапарк на абследаванне.

Падчас палявання на жывёлу лось скокнуў на супрацоўніка МНС і параніў яго.

 

Як пазней высветлілася, лось памёр ад перадазіроўкі снатворнага.

 

Здымкі аўтара