Індыйскі кірмаш у Гродне: што і колькі каштуе

| Без катэгорыі

Людзей на выставе штодня было вельмі шмат, а вось месца гэтым разам для выставы вылучылі мала.

 

У выніку прабіцца да прылаўкаў з таварамі было вельмі складана, асабліва да месцу продажу скураных бранзалетаў.

 

Уразіла тое, што на выставе (прынамсі ў момант майго там знаходжання), гучала не індыйская нацыянальная музыка, а звычайныя еўрапейскія трэкі.

 

На кірмашы быў прадстаўлены шырокі спектр тавараў. Акрамя традыцыйных індыйскіх тавараў, гарадзенцы ахвотна набывалі біжутэрыю.

 

За сапраўдную індыйскую гарбату можна аддаць ад 20 да 40 тысяч; мёд каштуе ад 35 да 100 тыс.; прыправы – 25-35 тыс.; сухафрукты – 35-100 тыс.

 

Што тычыцца традыцыйнай вопраткі, то на выставе прадстаўлены вельмі шырокі выбар сукенах, шалікаў, пакрывалаў.

 

Сукеначкі каштуюць ад 80 тысяч. Шаўковыя хустачкі – 80 тыс. Кашэміравыя шалікі – 170 тысяч. Камплект бялізны для ложку з вялізным і выразным індыйскім арнаментам можна набыць за 900 тысяч.

 

Розныя аберагальныя амулеты, накшталт шару ўдачы, які, па расказах прадаўца, ёсць у кожнай індыйскай сям’і, можна набыць за 30-50 тысяч.

 

Як і ў мінулыя гады, на выставе сапраўды было што паглядзець і набыць.