Рыба ў Нёмане гінула з-за недахопу кіслароду
Пасля перакрыцця ракі, з грунту затопленай сушы, з расліннасці ў ваду пачала трапляць значная колькасць арганічных і неарганічных рэчываў. Магчыма сітуацыю пагоршыла моцная спёка ў той час і застайванне вады.
Такія працэсы могуць выклікаць дэфіцыт кіслароду ў прыдонных слаях, асабліва ў цёмны час сутак, што нярэдка вядзе да гібелі рыб і іншых водных жывёл.
Паведамленне пра мор рыбы ў зоне затаплення Гродзенскай ГЭС у інспекцыі атрымалі 10 жніўня. Спецыялісты выявілі лакальныя ўчасткі з загінулай рыбай. На целе рыбы не было бачных пашкоджанняў, а разнастайны відавы склад дазваляў меркаваць, што гібель адбылася з-за ўздзеяння фактараў воднага асяроддзя.
Маніторынг сітуацыі працягваецца.
Паводле http://grodno.gov.by