Фанатаў разганялі стрэламі ў паветра
Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з відавочцаў, бойка хутчэй за ўсё была “планавай”.
Іншая справа, што слонімцы збіраліся пабіцца з бабруйскімі, а на ўваходзе на стадыён нечакана сустрэлі завітаўшых у горад фанатаў мінскага і брэсцкага “Дынама”.
Завязалася жорсткая бойка з ўдзелам каля 100 чалавек.
Міліцыя была яўна непадрыхтаванай да такіх падзеяў. Адзін з міліцыянтаў зрабіў нават восем стрэлаў у паветра.
У выніку ўдзельнікі бойкі на гульню (мясцовы “Камунальнік” перамог бабруйскую “Белшыну” 2-1) так і не патрапілі.
На Гарадзеншчыне гэта ўжо другая масавая бойка футбольных хуліганаў у сёлетнім сезоне.
Месяц таму фанаты сталічнага “Дынама” справакавалі сутычку ў Смаргоні.
Мясцовай міліцыі тады таксама давялося ўжываць сілу для супакойвання празмерна гарачых заўзятараў.
На здымку: бойка фанатаў у Слоніме ў разгары.
Фота: www.gs.by