Паштовыя маркі Гарадзеншчыны на інтэрнэт-аўкцыёнах
На паштовых марках дарэвалюцыйнай Расіі на беларускай і літоўскай мовах была зробленая наддрукоўка слова «ЛІТВА» і намінал у літоўскай валюце – хутчэй за ўсё польскай адміністрацый. Наклад гэтых марак быў даволі невялікі, да некалькіх сотняў штук. І было выраблена ўсяго 11 розных марак, у тым ліку 2 беззубцовыя.
Калі казаць пра кошты гэтых марак на філатэлістычным рынку краіны, то ён вагаецца ад 20 да 150 даляраў.
Цікава, што маркі пагашаныя спецыяльным штэмпелем гарадзенскай паштова-тэлеграфнай канторы і таму зрабіліся трохмоўнымі: пячатка была па-расейску.
Кошт збору выстаўленага на delcampe.net мінімальны – 110 еўра. А ў каталогу Michel, які з’яўляецца для беларускіх і еўрапейскіх збіральнікаў нарматывам, гэтыя маркі каштуюць каля 500 еўра.
Магчыма, нехта з беларусаў і набудзе гэтую невялічкую калекцыю. Аднак звычайна такія рэчы, якія былі б цікавыя музеям пошты, створаным у Горадні і ў Мінску, набываюцца замежнымі калекцыянерамі за сумы, што перавышаюць 300-500 еўра.
Гэты збор стаў бы ўпрыгожаннем беларускіх калекцыяў.
Здымак Gaertnerauk, www.delcampe.net