Зборнік паэзіі паэта- духоўніка прэзентавалі ў “Крызе”
Па словах рэдактара выдавецтва і перакладчыцы Крысціны Лялько, ідэя выдання вершаў па-беларуску наспела даўно. Знаёмства перакладчыцы з творчасцю Яна Твардоўскага пачалося 18 год таму, калі быў задуманы праект “Наша вера”. З таго часу спадарыня Крысціна захапілася яго паэзіяй і пачала яе перакладаць.
Гарадзенская паэтка Данута Бічэль-Загнетава, якая таксама ўзяла ўдзел у перакладзе вершаў на беларускую мову, гаворыць наступнае:
– Ян Твардоўскі піша летанні ды перабірае вобразы. Ён як святы Францішак усё адухаўляе. Паэт заўважае простыя рэчы, якія мне невядомыя.
Jan_Tvardouski(pierakl.D.Biczel-Zagnietava) by T-STYL-1
На думку літаратуразнаўцы Аляксея Пяткевіча, паэзію нельга дзяліць на праваслаўную і каталіцкую, а таксама на пратэстанцкую і іншыя. Аднак гэты акцэнт нельга не ўлічваць.
Літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч
– Усякі паэт выказвае дух нацыі, а затым ужо дух чалавечага жыцця на зямлі ў канчатковым выніку. Менавіта канфесійны акцэнт дапамагае адчуць гэтага аўтара. У паэтаў – духоўнікаў ёсць своеасаблівая глыбіня пазнання чалавека, таму што яны здольныя адчуць таямніча – духоўную сувязь, якая злучае звычайнае і высокае, – адзначае Аляксей Пяткевіч.
Спадар Пяткевіч падкрэслівае, што Твардоўскі паэт глыбока – інтэлектуальнага працягу, а дробязі ў яго вершах спускаюць да зямлі.
Здымкі Аляксея Шоты