КДБ знішчыў схованку з выбухоўкай на беларуска-польскім памежжы
Інфармацыю пра схованку з пластыкавай выбухоўкай супрацоўнікі анцітэрарыстычнага падраздзялення атрымалі ад мясцовых жыхароў падчас спецыяльных мерапрыемстваў “Арсенал”.
У 4 км ад беларуска-польскай мяжы ў лесе на тэрыторыі Адэльскага сельсавета Гродзенскага раёна знайшлася схованка.
Цяпер супрацоўнікі КДБ высвятляюць гаспадароў выбухоўкі.
У гэтай мясцовасці шматразова рабіліся спробы незаконнага перахода мяжы нелегальнымі мігрантамі, таму следства не выключае, што выбуховыя рэчывы рыхтаваліся для перапраўкі ў краіны Еўрасаюза.
Паводле http://kgb.by
Здымак http://n1.by