У Беларусі зацьверджаны новы Жыллёвы кодэкс
Разам з тым у кодэксе замацаваны шэраг норм, якія маюць важнае значэнне для далейшага ўдасканалення жыллёвых адносін. У прыватнасці, у ім пашыраюцца правамоцтвы ўласнікаў па валоданню і карыстанню прыналежных ім на праве ўласнасці жылымі памяшканнямі. Так, прадастаўленне права валодання і карыстання жылым памяшканнем мужу (жонцы), бацькам і дзецям будзе ажыццяўляцца ўласнікам самастойна без неабходнасці папярэдняга атрымання чыёй-небудзь згоды, іншым родным і сваякам – з пісьмовай згоды членаў, былых членаў сям’і, якія пражываюць сумесна з ім і маюць долю ў праве ўласнасці на гэта жылое памяшканне.
Устанаўліваецца абавязак рэгістрацыі заключаемых паміж уласнікамі, наймальнікамі, паднаймальнікі жылых памяшканняў, грамадзянамі, якія з’яўляюцца членамі арганізацый забудоўшчыкаў, і членамі, былымі членамі іх сем’яў у выпадках, вызначаных Жыллёвым кодэксам, пісьмовых пагадненняў аб прызнанні членам сям’і і аб парадку карыстання жылым памяшканнем, а таксама дадатковых пагадненняў да іх у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, што будзе садзейнічаць урэгуляванню ўзнікаючых паміж бакамі канфліктных сітуацый па пытаннях валодання і карыстання жылымі памяшканнямі.
Рэгламентуецца парадак адчужэння жылых памяшканняў у выпадку парушэння ўласнікамі правіл карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў або ўхілення ад унясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі.
Вызначаецца парадак пераводу нежылых памяшканняў у жылыя, магчымасць ажыццяўлення якога на гэты час заканадаўствам не прадугледжана.
Акрамя таго, удакладняецца структура платы за жыллёва-камунальныя паслугі, якая прадугледжвае выдзяленне з платы за тэхнічнае абслугоўванне ў асобны плацеж платы за бягучы рамонт, якая будзе ўносіцца для пакрыцця фактычных затрат па прадухіленню інтэнсіўнага зносу, аднаўленню спраўнасці і ліквідацыі пашкоджанняў канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм дома. Пры гэтым арганізацыям, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, ставіцца ў абавязак пазначэнне ў плацежных дакументах тарыфаў, аб’ёмаў і пераліку аказаных жыллёва-камунальных паслуг па шматкватэрнаму дому.
Жыллёвы кодэкс уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Здымак http://www.moyby.com