Стань фотакорам!

|

Аўтар прапануе цягам сутак зрабіць здымкі розных прадметаў і аб’ектаў. Да ўдзелу запрашаюцца каманды з розных гарадоў і вёсак былога Савецкага Саюзу.

Гульню напісаў хлопец Зміцер з Севераморску.

Вось што ён кажа: “У гэтай гульні вам трэба будзе пашукаць загаданыя мной прадметы, рэчы і сфатаграфаваць іх. Загаданыя будуць разнастайныя рэчы, да прыкладу: ключы ад машыны, помнік Леніну ці, скажам, кавун..”

Да ўдзелу запрашаюцца каманды, склад якіх не перавышае 4 асобы, аднак можна згуляць і аднаму.