У Свіслацкім раёне грыбніка ў лесе атакаваў зубр

|

На сцежцы сустрэў зубра. Гігант падхапіў мужчыну на рогі, падняў і кінуў на зямлю. На гэтым напад не скончыўся. Звер, развярнуўшыся, стаў дабіваць ахвяру капытамі.

 

“Я накрыў галаву курткай і думаў, як бы застацца жывым, – распавядае пацярпелы. – Але зубр быў настроены вельмі рашуча. Падставіў кошык, ён мяне і выратаваў. Атрымаў розныя пашкоджанні”.

 

У Свіслацкім раёне зубры свабодна ходзяць не толькі па тэрыторыі Нацыянальнага запаведніка “Белавежская пушча”. Яны засвойваюць лясы і палі і за яго межамі. Пытанне: што рабіць людзям? Зуброў баяцца і ў лес не хадзіць? Але мясцовыя жыхары ўвесь час збіралі тут грыбы, ягады. А цяпер?

 

Здымак http://bp21.org.by