Фотагісторыя 10 гарадзенскіх сем’яў у галерэі “Крыга”
Арганізатры інтрыгуюць:
“Цягам, лічыце, 6-ці гадовага існавання кніжнай серыі “Гарадзенская Бібліятэка” мы сабралі і апрацавалі не адну тысячу здымкаў і дакументаў, звязаных з Гродна. І, аўтарытэтна :), заяўляем – у гарадзенскіх жылах намяшана самай рознай крыві, паходзім мы з блізкіх, далёкіх і вельмі далёкіх куточкаў Зямлі, а ў гэты край нас заносілі самыя неверагодныя гістарычныя вятры.
І да горада мы ставіліся кожны па свойму: хто па-спажывецку, жывучы адным днём, а хто і гаспадарліва. Але нават у самыя неспрыяльныя для горада часы, гарадзенец гэта была марка :).
І вось у выніку гэтых разумовых высноваў і паўстала фотагісторыя 10 гарадзенскіх сем’яў“.
Пачатак вернісажа а 18.00.
Выстава будзе дзейнічаць 3-10 верасня.
Наведайце і ацаніце “Spiritus Loci”!
“Гарадзенская бібліятэка” – кніжная серыя, заснаваная ў 2006 годзе з мэтай дакументацыі і прасоўвання культурнага і гістарычнага даробку гарадзенцаў, а таксама папулярызацыі ведаў пра сярэднявечную, навачасную, міжваенную і паваенную гісторыю Гародні як істотнага элемента еўрапейскай спадчыны.