Гарадзенская ДАІ праверыла, як кіроўцы шануюць правы людзей з абмежаваннямі

|

Практычна ўсе месцы на паркоўках для людзей з абмежаваннямі былі занятыя абсалютна здаровымі кіроўцамі. Усе яны сцвярджалі, што знака “не ўбачылі”.

Паколькі ўсе парушальнікі ўпершыню за гэты год парушылі правілы паркоўкі, яны атрымалі штрафы па 100 тысяч рублёў кожны.

 

Як толькі  адзін парушальнік вызваляў парковачнае месца, яго адразу намагаўся заняць наступны. Толькі прысутнасць інспектара іх спыняла.

 

У верасні Гродзенская ДАІ правядзе некалькі мэтавых адпрацовак, каб нагадаць кіроўцам пра правы інвалідаў і дазволіць людзям з абмежаваннямі без перашкод карыстацца месцамі для паркоўкі.

 

Паводле http://gaigrodno.by