З 1 верасня спыняецца выпуск банкнот наміналам 10 і 20 рублёў
Пры гэтым купюры ўзору 2000 году застаюцца ў абарачэнні да 28 лютага 2013 года.
Далейшае іх выкарыстанне прызнана немэтазгодным.
Абмен 10-ці і 20-ці рублёвых банкнот без абмежаванняў будзе праводзіцца ў перыяд з 1 сакавіка да 30 верасня наступнага года ў банках краіны. Затым, да 31 сакавіка 2014 года абмяняць іх у любой суме кратнай 50 рублям можна будзе ў Нацыянальным банку.
Цалкам выйдуць з абарачэння гэтыя банкноты з 1 красавіка 2014 года.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://telegraf.by