Загінулых на дарозе дзяцей узгадаюць у Гродне, Лідзе і Слоніме

|

29 школьнікаў (менавіта столькі дзяцей загінула ў Гродзенскай вобласці за апошнія 5 гадоў) створаць сёння жывы калідор на вуліцы Горкага. З 15 да 16 гадзін яны будуць трымаць у руках плакаты са звесткамі пра загінулых і запаленыя знічкі.

На машыны павяжуць чырвона-жоўта-зялёныя стужкі.

 

Акцыі памяці загінулых у ДТЗ дзяцей ў Гродзенскай вобласці ладзяцца трэці год.

 

Менавіта ў верасні ў апошнія гады адбываеца найбольш ДТЗ з цяжкімі наступствамі. Летась на дарогах вобласці ў гэты месяц загінулі 24 чалавекі – больш, чым за ліпень-жнівень альбо кастрычнік-лістапад разам узятыя.

У верасні 2010 года ў ДТЗ загінулі 25 чалавек.

 

Здымак http://s13.ru