У Гродне запрацавала беларускамоўная група ў дзіцячым садку

|

Як кажа адна з ініцыятарак стварэння гэтай групы Наталля Кісель, зацікаўленых бацькоў шукалі праз асабістыя знаёмствы ды інтэрнэт (сацыяльныя сеткі, Гродзенскі форум і г.д.). Што цікава, праблем з уладамі ў працэсе стварэння групы не было, затое былі праблема з бацькамі. Часам не было поўнай згоды ў сям’і: адзін з бацькоў хацеў аддаць дзіця ў групу, у той час калі іншы ставіўся да гэтай ідэі адмоўна.

 

На сённяшнім адкрыцці групы прысутнічала таксама старшыня гарадзенскага Таварыства Беларускай Школы Таццяна Канопкіна, якая падаравала дзецям размалёўкі з архітэктурнымі помнікамі Гродна і цукеркі.