Сямён Шапіра з’явіўся ў цэнтры горада пад узмоцненай аховай

|

Светлафор не працаваў, а рухам кіраваў супрацоўнік ДАІ. Тут жа знаходзілася шмат  міліцыянтаў у форме і некалькі невядомых у чорным. Аднак з гарнітурай за вушамі.

 

Было такое адчуванне, што ў Гродна завітаў, па меншай меры сам, прэзідэнт… Абама. Аднак не. Хутка на гарызонце з’явілася знаёмая постаць гарадзенскага старшыні аблвыканкаму Сямёна Шапіры.

 

Дарожны рух прыпынілі, і кіраўнік вобласці бесперашкодна перайшоў дарогу і накіраваўся да Замкаў.

 

Пасля таго, як ён знік, светлафор па-ранейшаму не загарэўся, але міліцыянты перасталі рэгуляваць рух і адышлі ўбок, пакінуўшы гэтую сітуацыя на самацёк.

 

Машын суправаджэння я налічыла ажно 7 штук, была нават карэта хуткай дапамогі.

 

 

Захапіўшыся здымкамі, у нейкі момант заўважыла, што адзін з маладзёнаў у чорным рэзка накіраваўся ў мой бок.

 

 

Я вырашыла больш не рызыкаваць, бо рандэву з незнаёмымі ў мае планы не ўваходзіла. Таму хутка накіравалася ў бок Савецкай плошчы.

 

Як высветлілася пазней, павышаныя меры бяспекі былі звязаныя з тым, што кампанію Сямёну Шапіры складаў міністр турызма Ізраіля Стас Місежнікаў.

 

Дэлегацыі з гэтай краіны па ўсім свеце с управаджаюць з выкарыстаннем узмоцненых мераў бяспекі.

 

Фота аўтара