Новая кніга Сяргея Астраўца

|

Сяргей Астравец:  “Пакуль прэзентацыі я не планую.  Паступіла прапанова правесці яе у галерэі “Крыга”. А пакуль усім жадаючым раю прачытаць кнігу на сайце  http://kamunikat.org “.

 

Сайт кажа пра кнігу наступнае:

“Прафесар А.Пяткевіч зазначае, што ў творы пераважае іранічна-сатырычная інтанацыя. Адметнасць у наступным, піша ён: “Трапны загаловак аб’ядноўвае сцэны пасяджэнняў высокіх чыноўнікаў, якія вырашаюць розныя дзяржаўныя пытанні. Сам выбар такіх пытанняў і ўзровень абмеркавання — самахарактарыстыка “міністраў”. Даюцца толькі галасы-дыялогі персанажаў. Але і такімі сродкамі ствараецца пераканаўчая сатырычная выява жыцця”.