Праз мяжу без чаргі? Акрамя пропуску спатрэбяцца дадатковыя дакументы

|

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Ён растлумачыў, што з 1 верасня ўступілі ў сілу новыя правілы для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, якія маюць пропуск на пазачарговы ўезд у пункты пропуску. Змяненні ў правілы ўнесены на падставе Палажэння аб рэжыме ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў у рэдакцыі ад 31 мая 2012 года нумар 507.

Цяпер для пазачарговага перасячэння граніцы аднаго пропуску недастаткова, патрабуецца яшчэ прад’явіць дадатковыя дакументы: камандзіровачнае пасведчанне; запрашэнне замежнага партнёра; дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць кантролю атрымання (адпраўкі) тавару (таварна-транспартныя накладныя і да т.п.); дакументы, якія пацвярджаюць удзел у перагаворах, канферэнцыях, семінарах, выстаўках і да т.п.; кантракт (дагавор) з замежным партнёрам, у якім адзначана неабходнасць паездак за граніцу; іншыя дакументы, якія пацвярджаюць службовы (дзелавы) характар паездкі.

Аляксандр Цішчанка таксама адзначыў, што гэтыя змяненні абумоўлены неабходнасцю навядзення парадку з выкарыстаннем права на пазачарговы выезд за граніцу. “Сістэма пропускаў прызначана палегчыць дзейнасць суб’ектам знешнеэканамічнай дзейнасці, аднак на практыцы пропускі выкарыстоўваліся не па прызначэнню – з мэтай шопінгу або наведвання канцэртаў. У выніку ўзнікла сітуацыя, што ў пунктах пропуску пачалі ўтварацца чэргі”, – расказаў Аляксандр Цішчанка.

 

Здымак http://nnd.by