Кінатэатр “Усход” запрашае на ноч кіно
“Эвалюцыя Борна” распавядзе пра прыгоды агента Джэйсана Борна, які ў чацьвёрты раз будзе ратаваць свет.
Дзеянні фільма “Масква-2017” разгортваюцца ў недалёкай будучыні. Галоўны герой раскрывае глабальную замову, за якой стаяць схаваныя сілы іншай цывілізацыі. Цяпер ад таго, чым скончыцца змаганне, залежыць лёс усяго чалавецтва.
Камедыя “Мадагаскар” – працяг прыгод мультыплікацыйных героеў Льва Алекса, зебры Марці, жырафа Мелмана і бегемота Глорыі, якія спадзяюцца вярнуцца ў Нью-Йорк і далучаюцца да вандроўнага цырка.
Пачатак начнога паказу ў 00.00.
Кошт квітка – 39 тысяч рублёў.