У чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі возьмуць удзел 2 каманды з Гродна.

|

Сёлета за званне лепшых назіральнікаў пазмагаюцца 8 каманд (у мінулым годзе было 13). Мэта спаборніцтваў – улічыць найбольш відаў птушак.

 

Гродзенскія аматары птушак традыцыйна актыўна ўдзельнічаюць у спаборніцтвах і паказваюць добрыя вынікі. Сёлета зарэгістраваліся 2 каманды: дзявочая “Ластаўкі” і “Шулякі” – беларуска-польская каманда начале з Дзмітрыем Вінчэўскім. Хаця да канца рэгістрацыі застаецца яшчэ некалькі гадзін і тэарэтычна колькасць каманд можа павялічыцца.

Летась гарадзенцы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах у складзе 3 каманд.

Беларуска-шведская каманда “Dreamteam”, якая назірала за птушкамі ў ваколіцах Гродна, зафіксавала 114 відаў птушак і  заняла 2 месца. Яна саступіла камандзе-пераможцы Lintu толькі 1 ачко.

 

Чэмпіянат ў Беларусі ладзіць найбуйнейшая ў Беларусі прыродаахоўная грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Падчас леташніх спаборніцтваў на тэрыторыі Беларусі было адзначана 180 відаў птушак  са 321 віду, зарэгістраванага ў Беларусі  за апошнія прыкладна 160 год – з пачатку арніталагічных даследаванняў.

 

Здымак каманды “Кронан” 2010 г. Леаніда Шчаглова / www.prosto-free.livejournal.com