Сямён Шапіра даручыў паскорыць будаўніцтва гарналыжнага цэнтра пад Гродна
Гарналыжны комплекс размесціцца на 20 га ў раёне Каробчыц.
Сёлета дапрацоўваўся праект аб’екта і пачаліся земляныя працы.
Галоўнай у комплексе павінна стаць гарналыжная траса працягласцю каля 350 м і вышынёй 183 м над узроўнем Балтыйскага мора. Акрамя таго запланаваныя дзіцячая і навучальная трасы, траса для сноўбардзістаў, для язды на квадрацыклах, пейнтбольны гарадок.
Гарналыжны цэнтр паводле праекта мусіць стаць месцам для бюджэтнага сямейнага адпачынку.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://million.by