У Гродне можа з’явіцца прыватны дзіцячы садок
Паводле начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама Сяргея Блажэя, зараз вывучаецца вопыт Мінска, дзе падобныя ўстановы адчыненыя на базе пустуючых груп у старых мікрараёнах.
У Гродне новаўвядзенне з’явіцца, калі інвестар прадставіць свой будынак, напрыклад, уласны катэдж.
Дарэчы, у Мінску за паслугі прыватнага дзіцячага садка бацькі плоцяць ад 200 да 400 даляраў на месяц.
Каб вывучыць попыт і гатоўнасць гараджан, кіраўніцтва гарвыканкама плануе правесці на сваім сайце апытанне. Таксама вывучаецца пытанне адкрыцця дзіцячага садка сямейнага тыпу.
Здымак http://istra.olx.ru