На дарогах Гродзенскай вобласці загінулі трактарыст і раварыстка, скутэрыст – у рэанімацыі
Каля 10.30 кіроўца “Крайслера” рухаўся па аўтадарозе “мяжа Літвы-Ліда-Слонім-Быцень” з боку Воранава ў кірунку Ліды. У раёне вёскі Гуды ён пачаў абганяць скутэр. Калі транспартныя сродкі параўняліся, дзяўчына на скутары пачала паварот улева. Удар трапіў у правае пярэдняе крыло “Крайслера”.
За жыццё 26-гадовай дзяўчыны змагаюцца дактары ў рэанімацыі. Правоў на кіраванне скутэрам яна не мела.
Бліжэй да 11 гадзін у Ваўкавыскім раёне загінула раварыстка.
Сталая сямейная пара з Росі на роварахвыехала на трасу. Калі за перакрыжаваннем яны пачалі пераязджаць на іншы бок праезджай часткі, кіроўца грузавога “Мерседэса”, які ехаў за імі, не паспеў адрэагаваць.
Жанчына загінула на месцы.
Каля 14 гадзін у Карэліцкім раёне мясцовыжыхар самавольна скарыстаўся трактарам з фермы. Пасведчання трактарыста ў яго не было, правоў кіроўцы ён пазбавіўся некалькі гадоў таму за кіраванне ў нецвярозым стане.
Куды і навошта мужчына ехаў невядома. На гравійнай дарозе каля возера ён не справіўся з кіраваннем – трактар перакуліўся і патануў у вадаёме разам з кіроўцай.
А ў другой палове дня ў лабавым сутыкненні ў Гродне пацярпелі чацьвёра.
Кіроўца “Форда-Мандэа” на вуліцы Мясніцкай выехаўна паласу сустрэчнага руху. Кіроўца сустрэчнага “Форда” ўзяў правее. Сутыкнення не пазбег, але ўдар прыйшоўся па касацельнай.
Затое ў “Сеат-Таледа”, які ехаў следам, шанцаў не было. З ім “Форд” сутыкнуўся лоб у бол. Чатырох чалавек з салону “Сеата” давялося шпіталізаваць – вінаваты кіроўца “Форда” не пацярпеў.
Паводле http://gaigrodno.by