Фотафакт: выбарчыя плакаты без кандыдата ад БНФ
– Я свядома не даваў свайго фота ані для агульных плакатаў, ані ў газету, – распавядае старшыня абласной арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў, – гэта патрэбна для таго, каб не згубіцца ў шэрагах «нібыта-кандыдатаў». Выбараў на Беларусі няма, таму наша кампанія скіравана на тое, каб данесці гэты пасыл да максімальнай колькасці людзей, у тым ліку і такімі метадамі.
Шкада толькі, што з тэксту выдалілі радок аб тым, што я беларускі нацыяналіст ды адносна сямейнага становішча: жанаты, маю дваіх дзяцей. Але чамусці я не здзіўлены.
align=”” alt=”Image 24196″ >
– 12 год таму, падчас знакамітага Байкоту-2000 тады яшчэ лідар Маладога Фронту Вадзім Саранчукоў правёў калону па горадзе на знак пратэсту. Нешта змянілася з таго часу?
– Калі людзі аб’ядноўваюцца ў адну арганізацыю важна, каб усе рашэнні выконваліся яе сябрамі аднолькава. Тады, у 2000-ым годзе было прынятае дакладнае рашэнне аб байкоце, сёлета партыя БНФ мае ацэнку сітуацыі, а цяпер даносіць яе да людзей: у краіне застаюцца палітвязні, заводзяцца крымінальныя справы на журналістаў, нашых людзей не ўключаюць у камісіі, выбараў па-ранейшаму няма.
Фота Янкі Лялевіча (1), Вольгі Камягінай (2), з архіву Горадзенскага МФ (3)