“Пікавая дама” Гродзенскага тэатра лялек атрымала міжнародную ўзнагароду
З 4 да 9 верасня свае лепшыя спектаклі паказвалі тэатры з Харватыі, польшчы, Расіі, Чэхіі, Гішпаніі, Балгарыі, Славеніі , Вялікабрытаніі, Бразіліі і Канады.
Алег Жугжда – рэжысёр-пастаноўшчык “Пікавай дамы” атрымаў ад журы Дыплом за рэжысуру, вядучы майстар сцэны Ларыса Мікуліч – Дыплом за лепшую жаночую ролю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек «PIF» ладзіцца з 1967 года і застаецца найстарэйшым у Еўропе форумам лялечнікаў. За гэты час у фэсце паўдзельнічалі больш за 450 тэатраў з усіх кантынентаў