Надвор’е сярэдзіны верасня ў Гродне будзе цяплейшым за норму
Сёння ўначы ў Гродне чакаецца +12…+14, без ападкаў, вецер паўднёвы 3-8 м/с. Днём 12 верасня паветра прагрэецца да +25…+27, пераменная воблачнасць, бліжэй да вечара магчымы кароткачасовы дождж, навальніца, парывы ветру да 14 м/с.
13-14 верасня будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е.
Уначы 13 верасня +9…+14, днём +14…+19, месцамі па вобласці да +23.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, вецер паўднёвы 3-8 м/с.
Уначы 14 верасня чакаецца ад 6 да 11 градусаў цяпла. Днём +15…+20, кароткачасовыя дажджы.
Здымак http://fotki.yandex.ru