Стаў экзгібіцыяністам праз жонку

|

З-за гэтага ён вырашыў рэалізоўваць свае вычварэнскія жаданні на боку.

Сваю мужчынскую годнасць мужчына дэманстраваў жанчынам каля дамоў па вуліцы Курчатава ў адным з рабочых раёнаў Гродна.

Па словах падазраванага, здзейсніць акт ананізму ён не паспяваў – яму ўвесь час заміналі мінакі.

 

Адносна мужчыны распачатая крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

 

Прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч распавёў:

«Такіх выпадкаў на працягу года ўжо некалькі. Па некаторых хутка суд вынесе сваё рашэнне. І пакуль суд не вынес рашэнне, у нас ёсць толькі абмежаваная інфармацыя. Што атрымае падазраваны – гэта залежыць ад кожнага канкрэтнага выпадку: у некаторых выпадках парушэнні здзяйсняліся паўторна, а ў іншых – першы раз.

Міліцыя павінна займацца прафілактыкай злачынстваў. А мы, як следчы камітэт, займаемся ўжо заведзенымі на злачынца крымінальнымі справамі.