Ачысцім фарты ад смецця!
Гэты каменны волат уяўляе сабою нібыта дзьве спалучаныя дугі і з’яўляецца адным з самых вялікіх фартоў крэпасці.
На дадзены момант ён парос хмызняком і дрэвамі, а мясцовыя жыхары паступова ператвараюць яго ў сметнік.
Пра акцыю распавядае актывіст гарадзенскага форума Вітольд:
“Ужо зараз ёсць дамова пра вываз смецця, і мы паступова будзем яго адтуль вывозіць. Але асноўная праблема – гэта хмызняк і дрэвы, што зараз прарастаюць праз бетон каменнага волата. Мы ўжо маем папярэднюю дамову з лясніком пра рубку дрэваў. У суботу мы тут папрацуем, і спадзяюся, што форт стане лепш бачна”.
Для таго, каб далучыцца да ініцыятывы па расчыстцы помніка архітэктуры, тэлефануйце: +375298860816, Вітольд
На фота: Так выглядаў 3-ці форт 8 год таму