Шэга пра заяву Ярмошынай: «Маленькая няпраўда нараджае вялікую»

Лідзія Ярмошына сёння абвяшчала выбарчую статыстыку. І сярод іншага заявіла, што ў Гродзенскай вобласці не пройдуць дэбаты, бо не знайшлося хаця б двух кандыдатаў, хто пажадаў у іх удзельнічаць. Іван Шэга (на здымку), паважаны хірург і сябар Партыі БНФ, які балатуецца ў Слонімскай выбарчай акрузе №58, аспрэчыў словы старшыні Цэнтрвыбаркама.

 

«Маленькая няпраўда нараджае вялікую», — кажа ён.

 

Ён разам з Міхаілам Караткевічам ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» падаваў заяву на ўдзел у дэбатах. Але ў акруговай выбарчай камісіі ім адмовілі, спаслаўшыся, што зрабіць гэта трэба было ў дзень рэгістрацыі іх кандыдатамі, а не на наступны (ах, якая важнасць!). Па словах Шэгі, пасля менавіта старшыня Цэнтрвыбаркама адказвала на іх скаргу, так і не дапусціўшы да дэбатаў. А таму яна кажа няпраўду, калі робіць падобныя заявы, кажа кандыдат.

Гродзенская вобласць — рэгіён заходні і дынамічны, але менавіта тут адсеў кандыдатаў заўжды найбольшы.

 

Здымак http://www.gs.by