Купалаўскі тэатр паставіць кабарэ пра Заходнюю Беларусь
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы распачаліся рэпетыцыі спектакля «Местачковае кабарэ». Прэм’ера запланавана на 31 кастрычніка (на сцэне Дома афіцэраў).
Спектакль «Местачковае кабарэ» — гэта рэжысёрская фантазія, спроба ўявіць сабе астравок буржуазнага жыцця, які мог напраўду існаваць у Слоніме, Баранавічах, Гародні ці іншых гарадах і мястэчках Заходняй Беларусідзе-небудзь у 30-ыя гады мінулага веку — складаны, зменлівы і насычаны час, поўны адчування шчасця і свабоды.
Ставіцца спектакль па творах М.Хемара і Ю.Тувіма, Л.Дэнца, В.Шалкевіча. Аўтар ідэі і пастаноўкі і рэжысёр-пастаноўшчык – Мікалай Пінігін.
На яго думку, у беларускім кабарэ абавязкова спявалі б польскія, беларускія песні, песні на ідыш,
штовечар збіраліся б аматары моднага ў той час буржуазнага адпачынку, дадае Обозреватель.
У спектаклі занятыя Віктар Манаеў, Сяргей Журавель, Зоя Белахвосцік, артысты Ігар Пятроў, Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская, Павел Харланчук і інш.
Зоркай пастаноўкі стане бард, паэт і шоумэн Віктар Шалкевіч.
Яшчэ ёсць квіткі.