У Смаргонскім раёне падчас вучэбных стрэльбаў загінуў грыбнік
Цела грыбніка знайшлі на наступны дзень у лесе непадалёк ад вайсковага стрэльбішча вучэбнага цэнтра Інстытута памежный службы Рэспублікі Беларусь, піша http://www.interfax.by.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці падпалкоўнік юстыцыі Сяргей Шэршэневіч, 11 верасня там праходзілі вучэбныя стрэльбы з розных відаў зброі.
Паводле папярэдніх звестак, вайскоўцы бачылі грыбніка, які ішоў на стрэльбішча, забаранілі яму праход і папярэдзілі пра правядзенне вучэнняў.
Распачатая крымінальная справа па арт. 144 ч.1 КК РБ (прычыненне смерці па неасцярожнасці).
У целе загінулага медыкі знайшлі два металічных аскелка боепрыпасаў.
Паводле http://www.interfax.by
Здымак http://www.moyby.com