Гродзенцы стварылі для аматараў радыё ўласны аўтаканал
Каб стаць карэспандэнтам Гродзенскага автоканала 7FM дастаткова наладзіць радыёстанцыю на канал 7FM (27.030MHz).
Пра канал распавядае яго заснавальнік і старшыня клуба Ілля Бедыс (на здымку):
– Гэты аўтаканал створаны ў першую чаргу для аўтааматараў. Ужо зарэгістравана каля 200 чалавек. Актыўных карыстальнікаў, людзей, якія нясуць інфармацыю – каля 50 чалавек.
Праводзім розныя акцыі па горадзе. Вось, да прыкладу, сёння з раніцы быў збіты чалавек на кальцы каля гарадзенскай радзільні. Была арыенціроўка на машыну. Наш калега ехаў па дарозе. Заўважыў машыну, запісаў нумар і даў арыентоўку ў ДАІ. Затым быў план перахоп і знайшлі кінутую чырвоную Джэці.
Наступныя нашы планы – правядзенне сумесных акцый з ДАІ. Мы хочам, каб людзям было зручна перамяшчацца па горадзе, без коркаў, ведаць, дзе адкрытыя люкі.
Наш праект малады, але мы ўжо афіцыйна зарэгістраваныя на базе ДТСААФ. Кожны займаецца сваёй справай: хтосьці прапагандой, хтосьці атрыбутыкай клуба, нехта сяброўскімі ўнёскамі. Усе нашыя клубныя грошы, а гэта з кожнага ўдзельніка 40 тысяч рублёў у год, мы пералічваем у ДТСААФ.
Наш праект некамерцыйны, ён створаны і працуе на добраахвотнай аснове. За гэты час ужо прайшлі сустрэчы з мінскім клубам 7FM, яны да нас прыязджалі, мы ім зладзілі праграму – аглядную экскурсію па горадзе, затым з’ездзілі ў Каробчыцы, затым была неафіцыйная частка: перацягванне ліны, віктарына на веданне правілаў дарожнага руху. Было цікава і весела.
align=”” alt=”Image 24296″ >
Плануем на бліжэйшы год правесці яшчэ пару акцый з Чырвоным Крыжам.
Для таго, каб стаць удзельнікам, неабходна прыдумаць сабе пазыўны – карэспандэнты канала будуць ведаць, як да Вас звяртацца, акрамя таго, паведамленне, перададзенае без пазыўны, не выклікае даверу. Маладзёны маюць свой сайт – http://7fm.grodno.by/.
Канал створаны для зносін аўтаўладальнікаў горада Гродна (размова). Тэматыка канала – сітуацыя на вуліцах горада, узаемадапамога. Забароненыя – мат, палітыка.
Паставіць праграму досыць проста – для Андроід, iPhone і нават пад Windows. Пасля запуску шукайце “Probki.BY (grodno)”, дадавайце і карыстайцеся.
Пры пошуку па слове “Гродна” можна знайсці яшчэ некалькі каналаў, самым цікавым з якіх з’яўляецца “Гродна – РП (Брузгі)”. Аўтар стварыў яго для зносін сярод тых, хто стаіць у чэргах на ПП “Брузгі”: Інфармацыя аб памерах чэргаў, хуткасці пропуску і г.д.
Усяго за тыдзень мінскі інтэрнэт-радыё аўтоканал пераадолеў адзнаку ў 1000 падпісчыкаў, а цяпер у ім удзельнічаюць 1500 чалавек. У Гродне гэта пакуль 71 чалавек, але штодня падключаюцца дзясяткі новых карыстальнікаў.
Здымкі з асабістага архіва Іллі Бедыса