Школу-інтэрнат у Іўі зробяць энергаэфектыўнай

|

Праект прадугледжвае поўную мадэрнізацыю навучальнай установы плошчай 2,8 тысячы квадратных метраў з выкарыстаннем сучасных энергаэфектыўных тэхналогій: цеплаізаляцыя, завена вакон, дзвярэй, труб, сістэм вентыляцыі  і асвятлення (на здымку).

Для падагрэву вады ўжо ўсталяваныя сонечныя батарэі.

 

У межах штогадовай праграмы дзеянняў, накіраванай на рэалізацыю комплекснай энергетычнай палітыкі ў Беларусі, еўрасаюз вылучыў на праект у Іўі 768 тысяч еўра. Больш за 3 мільярды рублёў укладзена ў школу з мясцовага бюджэту.

 

Мадэрнізацыя інтэрната павінна завершыцца ў канцы кастрычніка.

Навучальная ўстанова разлічаная на 800 навучэнцаў. 50 з іх маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця.

Пасля мадэрнізацыі будынку, у ім размесцяцца таксама яслі-сад і цэнтр пазашкольнай адукацыі.

 

Паводле http://grodno-region.gov.by

Здымак http://ivyenews.by