Старшыня Гродзенскай арганізацыі БНФ зняў сваю кандыдатуру з выбараў
15 верасня з’езды партый БНФ і АГП прагаласавалі за рашэнне сысці з выбарчай дыстанцыі. І ўжо ў субботу ў 35 акруговых камісій былі адпраўлены адпаведныя заявы ад кандыдатаў. Гродна не стаў выключэннем.
Вадзім Саранчукоў распавёў карэспандэнту “Твайго стылю”:
– Наўрад ці гэтыя выбары будуць свабоднымі і дэмакратычнымі. З-за адсутнасці реальнага назірання за выбарамі і цэнзуры ў прэсе, незалежны кантроль за падлікам галасоў выбаршчыкаў проста немагчымы. Па-гэтаму выбары ў Гродзенскай Цэнтральнай выбарчай акрузе №50 пройдуць ужо без мяне у якасці кандыдата ў дэпутаты.
Здымкі аўтара і з архіву “ТС”