Вінаваты ў аварыі кіроўца з’еў пратакол
Аварыя здарылася 16 верасня.
Склаўшы схему ДТЗ, інспектары запрасілі кіроўцаў для разбіральніцтва ў будынак Дзяржаўтаінспекцыі.
Пасля афармлення пратакола парушальнік прачытаў дакумент.
Калі даведаўся, што яго прызнаюць вінаватым у аварыі, ён абурыўся, схапіў дакумент са стала, запхаў у рот і пачаў жаваць.
Падобны выпадак здарыўся ў Гродне 16 мая.
Тады пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні і пратакол выняцця пасведчання кіроўцы з’ела 22-гадовая гродзенка.
Паводле http://gaigrodno.by