За еўрапейскія грошы Гродна набыў энергазберагальныя лямпы і новае абсталяванне
На гэтыя мэты ў межах сумеснага з Друскенікамі праекта атрымана 40 тысяч еўра.
Пачынаецца рэалізацыя праекта з яшчэ адным літоўскім горадам – Алітусам. Праект “Чыстая вада і асяроддзе – здаровае грамадства” прадугледжвае набыццё “Гроднаводаканалам” спецыялізаванай тэхнікі, якая дапаможа ў абслугоўванні каналізацыйных сетак і калектараў. Акрамя таго будзе набыты камплект абсталявання для тэлевізійнай дыягностыкі іх унутранай паверхні. На гэтыя мэты з сродкаў Еўрасаюза будзе выдаткавана 500 тысяч еўра.
Маніторынгавы камітэт праграмы “Польшча-Беларусь-Україна” разглядае яшчэ 4 праекта ў галіне аховы здароўя таксама накіраваныя на Гродна.
У межах гэтых праектаў прадугледжана набыццё новых рэанімабіляў з усім абсталяваннем і абсталявання для старых машын, эндаскапічнага, лячэбна-дыягнастычнага абсталявання і медыцынскіх інструментаў.
Паводле http://grodno.gov.by
Здымак http://www.nest.by