Спынены крымінальны аўтабізнес на беларуска-літоўскай мяжы. Памежнік паранены
Памежнікі Смаргонскай памежнай групы атрымалі інфармацыю пра партыю іншамарак, якія пераганяюць па замове з выкарыстаннем вышэй апісанай злачынай схемы.
На хутары каля вёскі Казнадзеюшкі за паўкіламетра ад мяжы аператыўнікі смаргонскай памежнай групы ўбачылі два “Мерседэсы”, “Рэно”, “Аўдзі” і “Фальксваген”. Машыны суправаджалі грамадзянін Літвы і два беларусы.
Нелегальны транспарт канфіскаваны.
Падчас затрымання адзін з беларусаў паспрабаваў збегчы. Ён накіраваў “Фальксваген” без нумарных знакаў на супрацоўніка памежнай службы, збіў яго, і з’ехаў.
Праз паўтары гадзіны злачынцу затрымалі ў вёсцы Лынтупы. Памежнік са шматлікімі траўмамі дастаўлены ў ваенны шпіталь.
Паводле http://belapan.by
Здымак http://news.open.by