У ДТЗ у Гродне пацярпела цяжарная жанчына

|

Кіроўца “БМВ” знес металічную агароджу на раздзяляльнай паласе. Урарыўшы сустрэчную “Таёту” ён пераехаў усе чатыры паласы руху.

Спыніў яго толькі бардзюр на прыпынку аўтобуса.

“Таётай”, якая пасля ўдару стала ўпоперак раздзяляльнай паласы, кіравала маладая жанчына з вялікім тэрмінам цяжарнасці.

Прычыны здарэння высвятляюцца. Магчыма кіроўца БМВ згубіў кіраванне з-за хваробы – відавочцы здарэння бачылі ў яго пену з роту.

 

Паводле http://gaigrodno.by