Дзень без аўтамабіляў у Гродне: зніжкі на пракат ровараў, высадка клёнаў і велапрабег
Іван Найдзёнаў:
– Чатыры гады таму Дзень без аўтамабіляў у Гродне распачынамі мы, суполка веласіпедыстаў. Пазьней нас падтрымаў камітэт прыродных рэсурсаў, а цяпер камітэт з’яўляецца галоўным арганізатарам, а мы актыўна ўдзельнічаем і дапамагаем ва ўсіх мерапрыемствах.
У гэтым годзе мерапрыемстваў нашмат больш, чым у мінулым.
22 верасня з 10 да 13 гадзін на Савецкай плошчы з’явяцца “зялёныя” паркоўкі. Будзе выдзеленае месца на паркоўцы, дзе кожны зможа ўбачыць, што тут магло быць, калі б не было аўтамабіляў. Такіх парковак будзе некалькі. Валанцёры распавядуць мінакам пра Дзень без аўтамабіляў і дадуць усю неабходную інфармацыю.
Канешне, будзе велапрабег, а перад ім – пасадка дрэваў і вітальныя словы ўдзельніцы алімпійскіх гульняў у Лондане, Аксаны Папко і ўладальніцы залатога медаля паралімпійскіх гульняў у Пекіне Алены Драздовай.
У 11 гадзін усе ахвотныя паўдзельнічаць у велапрабезе запрашаюцца на Праванабярэжную (пад замкамі). Перад стартам аматары экалагічнага транспарта высадзяць алею з 30 клёнаў.
Маршрут велапрабегу: вул.Праванабярэжная – вул.Замкавая – стары мост – вул.Сав.Пагранічнікаў – Новы мост – БЛК – вул.Горкага – пл.Леніна – вул.Савецкая – пл.Савецкая – фота на памяць.
Велапрабег працягнецца каля 1,5 гадзіны.
Для тых гарадзенцаў, якія хацелі б паўдзельнічаць у Дне без аўтамабіляў, але пакуль не маюць уласнага ровару, “Еўрапракат” на вул.Акадэмічнай 14-8 і “Велапракат” на пр.Кляцкова, 11 у гэты дзень прапануюць 20% зніжкі на арэнду ровараў.
Здымак http://www.aif.by