Жыхар Карэліцкага раёна памёр ад атручвання грыбамі
Жонка памерлага таксама паспрабавала атручанай ежы. У вельмі цяжкім стане жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі.
Паводле медыкаў, бледная паганка самы атрутны грыб у свеце. Пасля яе ўжывання чалавек можа добра адчуваць сябе некалькі гадзін, у некаторых выпадках – да сутак.
Калі з’яўляюцца першыя прыкметы атручвання, ратаваць чалавека часцей за ўсё запозна.
Часам бледную паганку грыбнікі блытаюць з сыраежкай.
Сёлета ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана 6 выпадкаў атручвання грыбамі.
Здымак http://www.mykoweb.com